Я сделаю тебе подарок... Ты в нем нуждаешься... А я нуждаюсь в твоей улыбке.... В твоих милых ямочках....
Я проложу тебе дорожку в детство... Хотя на этот один чудесный день... Будут шары, мыльные пузыри, карамельки и много всяких ритуалов сопровождающих в сказку... Я знаю ты будешь в восторге.... Ведь я поведу тебя на выстовку плюшевых медведей....

Описание выстоки: Экспанаты для яе – цацачныя мішкі – збіраліся падчас правядзення акцыі, што праходзіла ў музеі на працягу 5 тыдняў. Кожны жадаючы мог прынесці свайго «касалапага» любімца на часовае захоўванне ў музей, а разам з ім – яго цікавую, непаўторную гісторыю.

На выставе будзе прадстаўлена больш за 600 мішак. Яны розныя – малыя і вялікія, сур’ёзныя і вясёлыя, сучасныя і «ветэраны» (самы стары з якіх – сапраўдны мішка Тэддзі 1913 года). Тут можна пабачыць і цудоўных старых савецкіх мішак, і сучасных аўтарскіх мядзведзяў, створаных рукамі прафесіяналаў і аматараў. Але галоўнае – усе яны добрыя, усе – жывыя і з нецярпеннем чакаюць адкрыцця выставы, якая стане прыемным падарункам для мінчан і гасцей горада і дапаможа стварыць святочны настрой перад Калядамі і Новым годам.

Удзел у выставе прыме фірма «Мальвіна», якая на асобным стэндзе прадставіць мішак беларускай вытворчасці.

Мішка, напэўна, быў і застаецца адной з найбольш любімых і папулярных цацак. Яго любяць не толькі дзеці, але і дарослыя, для якіх ён часта становіцца захапленнем на ўсё жыццё. Многія з замілаваннем захоўваюць мішак свайго дзяцінства, калекцыянуюць антыкварных ці аўтарскіх мядзведзяў, шыюць, вяжуць ці валяюць з лямца мішак самі. Плюшавым мішкам прысвечана больш за 20 музеяў свету, аукцыён Christie перыядычна праводзіць таргі, на якіх выстаўляюцца толькі плюшавыя мішкі, дзесяткі тысяч калекцыянераў у свеце збіраюць свае ўласныя калекцыі.

У Беларусі гэта першая выстава, прысвечаная мішкам.